Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці паскардзяцца працаўнікі “Белшыны” Аляксандару Лукашэнку пра заробкі?


Радыё Свабода Сёньня ранкам працаўнікі адкрытага акцыянэрнага таварыства (ААТ) “Белшына” мусілі наводзіць марафет у цэхах і на ўчастках. Як паведаміў Радыё Свабода старшыня суполкі Беларускага незалежнага прафсаюзу Рыгор Спасюк, апошнія 10 дзён даводзілася фарбаваць станкі, мяняць пакрыцьцё падлогі ў зборачным цэху №3. Прычына – візыт Аляксандра Лукашэнкі.

Са словаў Рыгора Спасюка, працаўнікі “Белшыны” плянуюць задаць пытаньні наконт павелічэньня заработнай платы. Р.Спасюк адзначае, што найлепшыя спэцыялісты зарабляюць цяпер да аднаго мільёна рублёў, але на рукі не заўжды выдаюць заробленае “Начальства знаходзіць прычыны і карае вялікімі штрафамі”, — кажа Рыгор Спасюк. Акрамя таго, амаль траціну майго заробку складаюць даплаты за стаж, прафэсійнае майстэрства, працу ў начныя зьмены і ў шкодных умовах. Працаўнікі масавых прафэсіяў ня маюць і 250 даляраў у эквіваленце”.

Паводле інфармацыі адміністрацыі ААТ “Белшына”, Аляксандр Лукашэнка меў намеры наведаць прадпрыемства падчас фэсту “Дажынкі”. Пасьля прыезд пераносілі двойчы. На прадпрыемстве абвешчана, што мэта візыту Лукашэнкі – паглядзець на імпартнае абсталяваньне, набытае за выдаткаваныя ім інвэстыцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG