Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Станіслава Пачобута пакінулі нанач у міліцэйскім ізалятары


Сяргей Астраўцоў, Горадня На грамадзкага актывіста Станіслава Пачобута складзены пратакол за дробнае хуліганства паводле артыкулу 156 Адміністрацыйнага кодэксу.

Да раніцы яго пакінулі ў міліцэйскім ізалятары. Пра гэта нашаму радыё паведаміў апэратыўны дзяжурны Ленінскага раённага аддзелу міліцыі Горадні капітан Стасюкевіч.

Станіслава Пачобута затрымалі сёньня прыблізна ў 18.30 перад акцыяй з нагоды Дня салідарнасьці. Дзевяць маладзёнаў зьбіраліся запаліць сьвечкі на Савецкай плошчы, але да іх адразу падышлі міліцыянты. Яны затрымалі толькі Пачобута, заявіўшы, што ён нібыта спраўляў патрэбу ў грамадзкім месцы.

Брат Станіслава Андрэй Пачобут толькі ўвечары даведаўся, што ўжо ўчора Станіслава затрымлівалі на тры гадзіны. Да яго падышлі міліцыянты і сказалі, што ён быццам бы падобны да чалавека, што скраў машыну. Станіслава даставілі ў пастарунак, а пазьней адпусьцілі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG