Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску былі затрыманыя пяцёра маладафронтаўцаў


Любоў Лунёва, Менск Супрацоўнікі транспартнай міліцыі і спэцназаўцы затрымалі ў раёне чыгуначнага вакзалу пяцярых чальцоў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Зьмітра Хведарука, Сержука Гуміліна, Надзею Клімовіч, Крысьціну Шацікаву і Вольгу Жураўлёву.

Маладафронтаўцам патлумачылі, што іх будуць трымаць у дзяжурнай частцы міліцыі, каб высьветліць іхныя асобы.

Сёньня ў дзень правядзеньня акцыі салідарнасьці зь сем’ямі зьніклых і палітвязьнямі міліцыя працуе ва ўзмоцненым рэжыме.

Актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху пачалі затрымліваць за тры гадзіны да правядзеньня акцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG