Зварот Літфонду ў Гаспадарчы суд Менскай вобласьці – апэляцыя да вышэйшай інстанцыі. Першае паседжаньне на гэтым узроўні адбылося ў мінулы аўторак. Сёньня, як паведаміў прадстаўнік Літфонду Язэп Янушкевіч, чакалася выніковае рашэньне. Але на паседжаньні, якое доўжылася больш за гадзіну, судзьдзя Віктар Курыла адклаў пакуль што тэрмін вызначэньня рашэньня.
(Янушкевіч: ) “Суд прыпынены амаль на месяц. За гэты час бакі маюць шукаць кампраміс. Сёньня на судзе прысутнічаў прадстаўнік пакупніка будынкаў у санаторыі “Іслач” – генэральны дырэктар замежнай фірмы “Латынфарм”. Ён паведаміў, што шмат якіх праблем папросту дагэтуль ня ведаў. Пакупнік гатовы пайсьці насустрач пісьменьнікам”.
Як раней паведамляла Радыё Свабода, рашэньне прадаць “Іслач” паўстала з тае прычыны, што пісьменьнікі ня здолелі своечасова сплаціць завінавачанасьць за ўтрыманьне пансіянату, а таксама за арэнду пакояў у Доме літаратара.
* * * Беларускі літаратурны фонд – грамадзкая арганізацыя, якая была заснаваная ў межах Міжнароднага літаратурнага фонду. Гэтая арганізацыя апякуецца пісьменьніцкай супольнасьцю – спрыяе ў выданьні кніг, арганізацыі адпачынку, дапамагае матэрыяльна. Паводле незалежнай экспэртызы, цяперашняя маёмасьць Дому адпачынку “Іслач” каштуе амаль 2 мільярды рублёў.