Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Госьць на Свабодзе» – Сяргей Скрабец


Радыё Свабода У чацьвер, 16 лістапада, ад 11.00 да 12.00 на пытаньні слухачоў па менскім тэлефоне (8-017) 266-39-52 будзе адказваць колішні дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Скрабец. Пытаньні Сяргею Скрабцу можна задаваць і загадзя: на кругласутачны тэлефон-аўтаадказьнік (8-017) 266-39-52, праз SMS (391-22-24) ці электронную пошту (rferl.minsk@gmail.com).

Дзень таму ён выйшаў з калёніі “Віцьба-3”. Пасьля затрыманьня ў маі 2005 году, сёлета 14 лютага былога сябра дэпутацкай групы “Рэспубліка зьвінавацілі ў выманьваньні крэдытаў і асудзілі на два з паловай гады. Незалежныя аналітыкі назвалі той прысуд палітычна матываваным. Неўзабаве рашэньнем пракуратуры Сяргея Скрабца амніставалі на год і вызвалілі.

Ад 20 кастрычнікам разам з былым кандыдатам на прэзыдэнта Аляксандрам Казуліным ён праводзіў галадоўку пратэсту – трэцюю за час сваёй палітычнай дзейнасьці.

У большасьці дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і вязьняў беларускіх турмаў, кажа Сяргей Скрабец, шмат агульнага:

(Скрабец: ) "Усе разумеюць, чаму мы апынуліся за кратамі. І ў калёніі нас падтрымлівалі гэтаксама, як нашу дэпутацкую групу "Рэспубліка" у парлямэнце: дзесьці ў калідоры сустрэнуць, руку паціснуць, і – у бок. Гэтаксама і ў калёніі. Што я сядзеў у Палаце, што ў калёніі – людзі паўсюдна аднолькавыя. Усе баяцца, страх, але падтрымка ўсё роўна ідзе. Але ж насамрэч, вельмі сьмешна – чаго людзі баяцца? Яны ж у турме! Але ўсё роўна баяцца. Страх проста жудасны!"

Як Сяргей Скрабец ацэньвае стан беларускай судовай і пэнітэнцыярнай сыстэмаў? Што ён думае пра галадоўку Аляксандра Казуліна, іншых апанэнтаў улады? Ці маюць шанцы дэмакратычныя кандыдаты ў чарговай выбарчай кампаніі? Чым будзе займацца Сяргей Скрабец на волі? Каго падтрымае на кангрэсе дэмакратычных сілаў?

16-га лістапада Сяргей Скрабец будзе госьцем "Начной Свабоды" - у жывым эфіры з 23-й гадзіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG