Лінкі ўнівэрсальнага доступу

VoxPoluli: “Прэзыдэнт накінуў па 30 тысяч: можа, выцягнем, а можа, і не”


Міхал Карневіч, Горадня Апытаньне Свабоды: Ці цяжка вам цяпер плаціць за камунальныя паслугі й якое яшчэ падвышэньне здольны вытрымаць ваш сямейны бюджэт?

(Спадарыня: ) “Зараз ужо ня цяжка, паколькі дзяцей выгадавалі. А падвышэньне можам вытрымаць ня болей як на 5%, надта ж узімку ацяпленьне дорага каштуе”.

(Спадарыня: ) “Вядома ж, цяжка. Асабліва ўзімку, летам яшчэ можна мірыцца. Што датычыць падвышэньня коштаў, ад сілы вытрымаем ня больш 20 %”.

(Спадар: ) “Большую частку грошай даводзіцца выкладваць за аплату камунальных паслугаў. За трохпакаёўку – 102 тысячы. Цяжка гэта. А калі ўжо кошты падвысяцца й плаціць ня здолеем, то й ня будзем, як усе. Хай ужо выбачаюць”.

(Спадарыня: ) “Я б не сказала, што ўжо зусім немагчыма, але адчуваецца напружаньне ў сямейным бюджэце. Яшчэ максымум падвышэньня на адсоткаў 20 вытрымала б”.

(Спадар: ) “Я ня ведаю, калі яны будуць нармальна плаціць за работу, то й мы будзем плаціць. А калі яны толькі падвысяць аплату камунальных, а заробкі застануцца тыя самыя, давядзецца хавацца ў кусты”.

(Спадарыня: ) “Вядома, каб сама плаціла, то было б вельмі цяжка, а так дзеці дапамагаюць”.

(Спадар: ) “Адчуваецца. Мінулы месяц без ацяпленьня было 30 тысяч, а зараз ужо 60 за паўмесяца. Яно, канечне, вытрымалі б падвышэньне яшчэ й на 50%, але які сэнс...”

(Спадарыня: ) “Вядома, цяжка. Я яшчэ не магу забыцца, як у мінулым годзе было цяжка плаціць за ацяпленьне”.

(Спадар: ) “У прынцыпе, цяжка. Вось толькі цэтлік атрымаў за камунальныя – 150 тысяч. Думаю, гэта значная сума, яшчэ ня кожны ў нас столькі зарабляе. Ведаеце, колькі нас ужо ня душылі, засталося толькі дусту паспрабаваць. А так, пакуль выжываем”.

(Спадарыня: ) “Паглядзім, прэзыдэнт накінуў па 30 тысяч: можа, выцягнем, а можа, і не выцягнем. Ужо даношваем, што дзеці аддаюць, нічога новага сабе не купляем. Так й перакручваемся”.

(Спадарыня: ) “Калі атрымліваеш 400 тысяч, а 100 з гакам плаціш за камунальныя, потым за тэлефон, за праезд – гэта ... Мне пашэнціла, бо мае дзеці самі сябе забясьпечваюць й я магу вытрываць. А вось у тых сем’ях, дзе выхоўваюць малых дзетак, я перад імі галаву схіляю, бо яны нейкім цудам знаходзяць выйсьце, каб заплаціць за камунальныя й яшчэ накарміць дзяцей”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG