Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бухвоставу і Фядынічу адмовілі ў рэгістрацыі ініцыятыўных групаў


Паводле БелаПАН Лідэрам незалежнага прафсаюзнага руху Беларусі Аляксандру Бухвоставу і Генадзю Фядынічу адмоўлена ў рэгістрацыі ініцыятыўных групаў для збору подпісаў у падтрымку іх вылучэньня кандыдатамі ў дэпутаты Менскага гарадзкога савету.

Як паведаміў Аляксандар Бухвостаў, які спрабаваў балятавацца па Аўтазаводзкай акрузе, падставай для адмовы ў рэгістрацыі сталі заявы некалькіх чальцоў ініцыятыўнай групы аб тым, што яны не давалі сваёй згоды на ўключэньне ў яе склад. Паводле Бухвостава, гэта студэнты сталічных ВНУ, якія былі вымушаныя напісаць заявы пад пагрозай адлічэньня.

Аналягічная сытуацыя склалася і ў Генадзя Фядыніча, які падаваў дакумэнты на рэгістрацыю па Ўбарэвіцкай выбарчай акрузе. Прафсаюзны лідэр лічыць, што ўлады мэтанакіравана “выкідаюць” з выбарчай кампаніі “ключавыя фігуры дэмакратычнага руху”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG