Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Варшаве працягваецца галадоўка салідарнасьці з Казуліным


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Нягледзячы на тое, што галадоўнік Аляксандар Бараноўскі захварэў, ён па-ранейшаму адмаўляецца ад ежы. Сёньня ўпершыню ад пачатку эстафэтнай галадоўкі было вырашана не ісьці да будынку пасольства Беларусі. За ўвесь час акцыі ніхто з супрацоўнікаў пасольства да галадоўнікаў ня выйшаў.

Гаворыць ініцыятар акцыі Ігар Крыштон:

(Крыштон: ) “Ніколі ніхто не выходзіў, нічога не пытаў. Раней мы пісалі звароты, напрыклад, у Канстытуцыйны суд – спадзяемся, што пасольства перадало іх па адрасе, але тут ніхто гэтым не цікавіцца. Палякі падыходзяць, пытаюцца, падтрымліваюць, а з амбасады ніколі ніхто не выйшаў”.

Заўтра да галадоўкі ў Варшаве павінен далучыцца чарговы ўдзельнік.

Удзельнікі акцыі салідарнасьці каля пасольства Беларусі ў Варшаве
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG