Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці заплаціць Расея 17 мільярдаў даляраў за “Белтрансгаз”?


Радыё Свабода Расейскія экспэрты па-ранейшаму лічаць, што беларускае газатранспартнае прадпрыемства “Белтрансгаз” каштуе ня болей за 2 мільярды даляраў.

Паводле газэты “Каммерсант”, крыніцы, якія ўдзельнічалі ў перамовах па коштах на газ з расейскага боку, называюць новую цану ў 17 мільярдаў даляраў “абсурднай”. Такі кошт Аляксандар Лукашэнка выставіў пасьля сустрэчы з расейскім прэзыдэнтам Уладзімерам Пуціным, якая адбылася ў мінулую патніцу ў Маскве. Раней беларускі бок ацэньваў кошт “Белтрансгазу” ў 5,5 мільярда даляраў. Расейскія галіновыя экспэрты мяркуюць, што сума ў 17 мільярдаў даляраў – гэта жаданьне беларускіх уладаў пагандлявацца й расьцягнуць пераходны пэрыяд мяккага рэжыму коштаў на газ замест двух год на больш працяглую пэрспэктыву.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG