Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Варшаве працягваецца акцыя ў падтрымку Казуліна


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Сёньня галадоўку абвясьціў чарговы беларус, што жыве ў польскай сталіцы.

Удзельнікі акцыі ў падтрымку Аляксандра Казуліна вырашылі галадаць па чарзе – пяцёра беларусаў, што галадалі на мінулым тыдні, спынілі галадоўку, але ад ежы адмовіўся сёньня Аляксандар Барноўскі.

(Бараноўскі: ) “Я, як саратнік Аляксандра Казуліна, вырашыў падтрымаць яго.”

Ініцыятар акцыі салідарнасьці, што распачалася ў мінулы аўторак, Ігар Крыштон кажа, што кожныя два дні да галадоўкі будуць далучацца чарговыя ўдзельнікі.

(Крыштон: ) “Тыя, хто галадаў на мінулым тыдні, спынілі галадоўку, але галадаць пачаў яшчэ адзін наш таварыш Аляксандр Бараноўскі. Пакуль разьлівае на два дні. А потым іншыя беларусы, што жывуць у Варшаве, паабяцалі далучыцца і працягнуць акцыю”.

Штодня ўдзельнікі акцыі па некалькі гадзінаў стаяць каля амбасады Беларусі ў Варшаве зь бел-чырвона-белымі сьцягамі і плякатамі “Свабоду Казуліну”, “Дыктатар у турму!”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG