Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскія бізнэсоўцы не маюць цікавасьці да Беларусі


Паводле агенцтва БелаПАН Пра гэта заявіла амбасадарка ЗША ў Беларусі Карэн Ст’юарт.

(Ст’юарт: )"Колькасьць амэрыканскіх прадпрымальнікаў, зацікаўленых у працы з Беларусьсю, вельмі нізкая. Існуюць праекты інвэстыцый у малы і сярэдні бізнэс. Як правіла, гэта сумесныя прадпрыемствы, дзе адзін з удзельнікаў зьяўляецца выхадцам з Беларусі, які жыве ў ЗША".

Амбасадарка зазначыла, што інвэстараў палохае дамінуючая роля дзяржавы ў эканоміцы Беларусі і пытаньне вяршэнства закону ў краіне.

(Ст’юарт: )"Прадпрымальнікаў палохае той факт, што дзяржава ў любы момант можа выкарыстаць сваё права "залатой акцыі". Бізнэсоўцы, якія ажыцьцяўляюць інвэстыцыі, шукаюць упэўненасьці ў заўтрашнім дні і стабільнасьці для сваёй справы".

Разам з тым найбольш пэрспэктыўнымі кірункамі супрацоўніцтва паміж Беларусьсю і ЗША К.Ст’юарт лічыць тыя сфэры дзейнасьці, што тычацца міжнародных праблем.

(Ст’юарт: )"Найперш гэта тычыцца барацьбы з міжнародным тэрарызмам, гандлем людзьмі, транснацыяльнай злачыннасьцю, наркагандлем".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG