Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску невядомыя апаганілі мэмарыял ахвяр Галакосту “Яма”


Радыё Свабода, Менск На мэмарыяльным комплексе “Яма” ў мінулыя выходныя невядомыя нанесьлі свастыку і аблілі белай фарбай скульптурную кампазыцыю “Апошні шлях”.

Ля мэмарыялу раскіданыя ўлёткі ад нейкага “фронту арыйскага супраціву “Белая Русь”. Адначасова на дзьвярах Ізраільскага інфармацыйна-культурнага цэнтру ў Менску таксама з’явіліся свастыкі і антысэміцкія надпісы.

“Лічым гэты акта вандалізму праявай ярага антысэмітызму і распальваньня міжнацыянальнай варажнечы. Спадзяемся, што дзяржаўныя органы дадуць яму адпаведную ацэнку”,-- заявіў з гэтай нагоды Саюз беларускіх габрэйскіх грамадзкіх аб’яднаньняў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG