Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні гарэў будынак аблвыканкаму


Радыё Свабода, Гародня У мінулую суботу адбыўся пажар у адным з будынкаў Гарадзенскага аблвыканкама.

На першым паверсе гарэла сталоўка, у якой праводзіўся рамонт. Ад яе занялася праз драўляныя перакрыцьці заля для афіцыйных прыёмаў і кабінэты ўпраўленьня па ідэалягічнай рабоце. Заля выгарала цалкам. Пажар тушылі каля 5 гадзінаў. Прычыны пажару высьвятляюцца.

Пажар здарыўся ў будынку па вуліцы Элізы Ажэшкі, які з’яўляецца помнікам архітэктуры клясыцызму 18--19 стагоддзяў, гэта так званы “дом віцэ-губэрнатара”. На пачатку 20 стагодзьдзя ў ім жыў і працаваў Пётр Сталыпін.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG