Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рыгор Барадулін сустрэўся з чытачамі ў Горадні (фота)


Сяргей Астраўцоў, Горадня На сустрэчу з Рыгорам Барадуліным у Горадні ў гэтую нядзелю прыйшлі больш за сто чалавек. Да паэта сшыхавалася вялікая чарга падпісваць кнігу яго духоўнай паэзіі “Ксты”. Падзея адбывалася ў мясцовым офісе Аб''яднанай грамадзянскай партыі, бо дамовіцца з уладамі наконт памяшканьня не атрымалася.

Спатканьне з чытачамі і прэзэнтацыю кнігі “Ксты” арганізаваў менскі Чырвоны касьцёл. Ксёндз-магістар Уладыслаў Завальнюк заклікаў прысутных маліцца, каб кандыдатура паэта на наступны год зноўку трапіла ў сьпіс вылучэнцаў на Нобэлеўскую прэмію па літаратуры. У сустрэчы, у прыватнасьці, удзельнічалі таксама рэдактарка кнігі “Ксты” Ала Сакалоўская і Іван Бурлыка, які пераклаў большую частку вершаў гэтай кнігі на ангельскую мову. Ён загадвае катэдрай замежных моваў Інстытуту пасьлядыплёмнай адукацыі пры Гарадзенскім унівэрсытэце імя Янкі Купалы.

Перад прысутнымі выступіў жаночы хор менскага касьцёлу сьвятых Сымона і Алены.

На здымку: Рыгор Барадулін падпісвае сваю кнігу гарадзенскім чытачам.



На здымку: перакладчык Іван Бурлыка (справа)



На здымку: ксёндз Уладыслаў Завальнюк.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG