Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Начная аБЛОГа” – 10 лістапада


Зьміцер Падбярэскі, Менск Прывітаньне! Запрашаю вас паблукаць у беларускім Сеціве.

У суполцы Жывога журналу minsk_by карыстальнік sobakapavlova пазначае: “Учора кантралюючыя органы праводзілі праверкі дзейнасьці шэрагу інтэрнэт-крамаў Менску, што гандлююць кампутарнай тэхнікай. Паводле неафіцыйных зьвестак, да розных відаў адміністратыўнай адказнасьці былі прыцягнутыя гаспадары... 27 крамаў. Нешта я не зразумела: бюджэт на наступны год ужо фармуюць?» На гэта нехта veter_r_r адказвае: «Інтэрнэт-крамаў ў РБ парадку чатырохсот. Каб заткнуць дзірку ў бюджэце, трэба з кожнага зьняць ня менш за мільён даляраў. Таму верагодней гэта ці замова буйнога гульца на рынку, ці проста адпрацоўка плянавых паказчыкаў да сканчэньня году».

На сайце беларускіх блогаў у падкасьце №4 вы можаце праслухаць эксклюзіўную размову з Аляксандрам Мілінкевічам пра беларускую моладзь, пра праграму Каліноўскага і мясцовыя выбары.

Інфармацыйны студэнцкі рэсурс studenty.by зьмясьціў інфармацыю: “Толькі 10% з 6 тысяч моваў сьвету выкарыстоўваюцца ў Інтэрнэце. Такія дадзеныя былі прадстаўленыя на Форуме па кіраваньню інтэрнэтам, які прайшоў пад эгідай ААН у Афінах на мінулым тыдні. Паводле ААН сёньня агульная колькасьць карыстальнікаў Інтэрнэтам ва ўсім сьвеце дасягнула 1 млрд. чалавек, аднак большасьць зь іх — жыхары эканамічна разьвітых краінаў”.

На сайцеменскай каманды Клюб вясёлых і дасьціпных “ЧП” яшчэ можна пазнаёміцца зь некаторымі жарцікамі. Напрыклад, з такім: “А вось дарма ты так, у Беларусі палова краіны за прэзыдэнта. — А рэшта? — Якая рэшта?»

Сайт Салоны ў дзеда Фёдара saloni.by.ru. Тут вы зможаце пазнаёміцца ня толькі з рэцэптамі напояў рознай моцы, але й зь невялікім слоўнічкам рэдка ўжываных слоў на чатырох мовах, які склаў сам гаспадар сайту. Як будзе па-польску «палын»? Дык зайдзіце на гэты сайт и даведаецеся.

Дасылайце свае ідэі для “Начной аблогі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце СМС паведамленьні на нумар 391-22-24. “Начная аблога”, Зьміцер Падбярэзскі, яшчэ сустрэнемся…
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG