Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірына Казуліна заклікала мужа спыніць галадоўку


Радыё Свабода Жонка Аляксандра Казуліна Ірына адправіла сёньня ў віцебскую калёнію тэлеграму, у якой заклікала мужа спыніць галадоўку. Аляксандар Казулін і Сяргей Скрабец галадаюць 22 дні. Сваёй галадоўкаю палітыкі спрабуюць зьвярнуць увагу ААН на сытуацыю ў Беларусі.

У тэлеграме гаворыцца, што звароты да Казуліна з заклікамі спыніць галадоўку прынялі Палітычная рада аб’яднаных дэмакратычных сілаў, бюро Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і пленум Партыі камуністаў беларускай. Апрача гэтага, Ірына Казуліна паведамляе мужу ў тэлеграме, што зварот Палітрады аб’яднаных дэмакратычных сілаў, у якім выкладзены патрабаваньні Казуліна, ужо атрыманы спэцыяльным дакладчыкам Камітэту ААН у пытаньнях правоў чалавека Адрыянам Сэвэрынам.

“Ёсьць усе падставы спыніць галадоўку. Беражы сябе”, – піша Ірына Казуліна ў сваёй тэлеграме мужу ў віцебскую калёнію.
XS
SM
MD
LG