Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: апазыцыянэры падалі ў суд на міліцыянтаў


Радыё Свабода У Магілёве пачалі разглядаць пазоў актывістаў незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці Аляксандра Сілкова, Сяргея Стральцова і Ірыны Качаровай да мясцовых міліцыянтаў. Супрацоўнікаў міліцыі абвінавачваюць у злоўжываньні службовым становішчам падчас сьвяткаваньня Дня незалежнасьці 27 ліпеня.

Паводле заяўнікаў, міліцыянты парушылі іхныя правы, калі затрымалі іх на некалькі гадзін. Сёлета 27 ліпеня заяўнікі прайшлі цэнтральнай вуліцай Магілёва, раздалі ўлёткі й пусьцілі ў нябёсы бел-чырвона-белыя паветраныя шарыкі. Міліцыянты ў цывільным увесь час пільнавалі іх, а потым затрымалі.

Судзьдзя Валянціна Тарасава заявіла, што правядзе судовы разбор і апытала заяўнікаў. Пасьля гэтага паседжаньне перанесьлі на 15 лістапада.

Ініцыятары суду спадзяюцца, што іхныя патрабаваньні задаволяць. Паводле юрыконсульта незалежнага прафсаюзу Аляксандра Каралёва, галоўнае, каб міліцыянты зразумелі, што незаконныя дзеяньні не застануцца без наступстваў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG