Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асамблея дэпутатаў мясцовых саветаў падводзіць вынікі працы (фота)


Вячаслаў Кулік, Менск У данецкай друкарні “Норд Кампутар” выйшаў зборнік матэрыялаў пра дзейнасьць сябраў беларускай Асамблеі дэпутатаў мясцовых саветаў.

Аўтары артыкулаў — апазыцыйныя дэпутаты мясцовых саветаў Марат Афанасьеў са Жлобіна, Алесь Міхалевіч з Пухавіч, Віктар Міхасёў з пасёлку Барань ля Воршы, Юры Губарэвіч зь Белаазёрску. Уклаў зборнік дэпутат Гарадоцкага райсавету Леанід Гаравы.

(Гаравы: ) “Кніга ня толькі для сёньняшніх дэпутатаў, але й для тых, якія прыйдуць у мясцовыя саветы. Перадусім, яна абагульняе досьвед. Зьмешчаныя выступы дэпутатаў на сэсіях. Утрымлівае досьвед працы групы дэпутатаў ад апазыцыі Белаазёрскага гарадзкога савету. Вельмі карысны досьвед сыстэмнай працы дэпутатаў. Канкрэтызуем праграмы, што дазваляюць падвышаць прафэсіяналізм дэпутатаў. Таксама пра практыку пашырэньня прававых ведаў і перайманьня досьведу самакіраваньня ў суседніх краінах”.

У Асамблею дэпутатаў мясцовых саветаў уваходзяць 85 чалавек. Каля сямідзесяці зь іх зьбіраюцца ўдзельнічаць у выбарах ў мясцовыя саветы 14 студзеня.



Укладальнік кнігі “Рабіць дабро” Леанід Гаравы



Першы асобнік — для Радыё Свабода
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG