Лінкі ўнівэрсальнага доступу

100 год “Нашай Ніве”: “Чалавек гаварыў на сабранню па беларуску”


Зьміцер Падбярэскі, Менск Перадвыбарныя сходы на старонках “Нашай Нівы”.

Пад рубрыкай “Выбары” “Наша Ніва” друкуе паведамленьне зь Менскай губэрні: “Паявіўся спісок 7 мінскіх выбаршчыкоў, за каторых стаяць лепшые людзі з тутэйшых беларусоў, жыдоў і палякоў. Вось гэтыя кандыдаты: Скандракоў Сергей, вучоны аграном, Петрусевіч Казімір, адвакат, Івашкевіч Эдмунд, памоцнік адваката, Герцык Ілья, кандыдат гандлевых навук, Гурэвіч Майсей, тэхнік-будаўнічы; Гурвіч Айзік, кандыдат права, Гершуні Віктор, доктор. 14 январа было прэдвыбарнае сабранне гарацкіх выбаршчыкоў. Сабранне было надта шумнае. Івашкевіч і Петрусевіч у сваіх прэмовах гаварылі аб тым, што трэба рабіць у Думе. Адзін чалавек гаварыў на сабранню па беларуску. Яго мова надта спадабалася ўсім сабраўшымся. Прыняты спісок кандыдатоў на выбаршчыкоў, каторы быў напісаны “трудавым комітэтам”. Сабранне гэта было склікана “польскім выбарным комітэтам”, каторы зрабіў хаўрус с “трудовым комітэтам”. Можна смела сказаць, што ўсе гэтые кандыдаты будуць напэўне выбраны”.

Побач надрукаваны яшчэ некалькі кароткіх паведамленьняў. Да прыкладу: “Ў несколькіх валасцёх Свенцянскаго пав. выбраны ад мужыкоў надта сведомые, што доўга жылі на фабрыках”. “У Пуховічах Мінск. губ. ад дробных панкоў (да іх рахуюцца і мужыкі, што прыкупілі палеткаў) выбраны толькі мужыкі”. “У Віл. пав. упоўнамочэным ад адной воласці выбраны саціаліста-рэволюціонэр”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG