Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёўшчына: дэмакраты спадзяюцца зарэгістраваць 120 ініцыятыўных групаў


Радыё Свабода Блізу 120 ініцыятыўных групаў кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў маюць намер зарэгістраваць у Магілёўскай вобласьці апазыцыйныя палітыкі. Яны ня спадзяюцца, што ўсе ініцыятыўныя групы будуць зарэгістраваныя, але лічаць удзел у выбарчай кампаніі зручнай магчымасьцю для працы зь людзьмі.

У сёлетняй выбарчай кампаніі зьбіраюцца балятавацца, сярод іншых, у Магілёве — кіраўнік рэгіянальнай арганізацыі АГП Уладзімер Шанцаў; у Шклове — ягоны калега з Партыі БНФ Рыгор Кастусёў; у Бабруйску ад Партыі камуністаў Беларускай — былы сакратар Бабруйскага райкаму партыі Аляксандар Караленя, ды кіраўнік Бабруйскага аддзяленьня Беларуска-швайцарскага банку Ўладзімер Алчынкін. Спадзяецца паўтарыць мінулы посьпех і Алесь Чыгір.

У Дрыбінскім раёне ініцыятыўную групу мае намер рэгістраваць вядомы дырэктар саўгасу “Дрыбінскі” Мікалай Юркоў. У інтэрвію “Свабодзе” ён зазначыў, што вялікага аптымізму ня мае: “У людзей няма перакананасьці, што за сваё трэба змагацца. Яны жывуць у страху за сябе ды свае сем’і. Калі я быў дырэктарам, людзі ведалі, што я за іх заступлюся, цяпер няма каму. І я іх разумею”.

На мінулых мясцовых выбарах з прыкладнай той жа колькасьці ініцыятыўных групаў на Магілёўшчыне зарэгістравалі палову. У 2003 годзе ў мясцовыя саветы абралі шасьцёх дэмакратаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG