Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: Паўла Красоўскага зноў выклікалі на допыт (фота)


Радыё Свабода, Віцебск Павал Красоўскі павінен сёньня прыехаць у Віцебскую абласную ўправу па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю дзеля правядзеньня сьледчых дзеяньняў з ягоным удзелам. П.Красоўскага мае дапытаць сьледчая Вікторыя Шаварноўская.

Сябру незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” падазраюць у датычнасьці да двух цяжкіх злачынстваў: да выбухаў, якія адбыліся ў Віцебску 14 і 22 верасьня 2005 году, а да шэрагу згвалтаваньняў і забойстваў непаўнагадовых дзяўчатаў у розных гарадах Беларусі ў 1999 годзе.

Ні свае віны, ні датычнасьці да гэтых спраў Павал Красоўскі не прызнае.

Ад 5-га кастрычніка цягам дзесяці дзён яго ўтрымлівалі ў Віцебскім ізалятары часовага ўтрыманьня.

15-га кастрычніка хлопца вызвалілі з ізалятара. Зь яго ўзялі падпіску, неадкладна зьяўляцца на выклікі сьледчых ворганаў.

Падтрымаць Паўла Красоўскага сёньня ў Віцебск праехалі сябры і нявеста Дар’я.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG