Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анонс. Алесь Ліпай: “Я веру, сыне, што гэты шлях пройдзеш ты”


Радыё Свабода Алесь Ліпай – удзельнік перадачы “Ў што я веру” .

Па праўдзе, і ў гэтым сорамна прызнацца, мне так ні разу і не ўдалося правесьці карабель па ўсім шляху з нашага азёрнага краю да мора. То надакучыць, а то маці пакліча вячэраць ці яшчэ якой дапамогі папросіць... А зараз, сталаму чалавеку, неяк няёмка тырчэць столькі часу на гарышчы. Ды й штурвал усё часьцей здаецца колам ад звычайнай самапрадкі. А з такім рыштункам, сам разумееш, далёка не заплывеш.

Але я веру, сыне, што гэты шлях пройдзеш ты.

Праграма “Ў што я веру” прагучыць у пятніцу 10 кастрычніка.

Алесь Ліпай – паэт, журналіст, першы карэспандэнт Радыё Свабода ў Беларусі. Аўтар паэтычных кніг “Пад сьнегам”, “Рэшта”, шматлікіх публіцыстычных артыкулаў. Стваральнік незалежнай інфармацыйнай агенцыі БелаПАН. Захапляецца прыгажосьцю. Мае сыноў Яна і Аляксея і дачку Алесю.


Ці верыце Вы ў нешта? Што дапамагае Вам жыць? Як і чаму Вы прыйшлі да сваіх перакананьняў? Вашы каштоўнасьці і прынцыпы могуць натхніць іншых, сёньня і ў будучыні, у Беларусі і за мяжой. Раскажыце, ў што верыце Вы!

Пішыце на адрас у Беларусі: П/С 111 Менск 220005, у Чэхіі: П/С 44 Vinohradska 1, Praha 110 00

E-Mail: svaboda@rferl.org

Тэлефон-аўтаадказьнік у Менску: 266 39 52
XS
SM
MD
LG