Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Amnesty International”: беларускія жанчыны дрэнна абароненыя юрыдычна


Радыё Свабода У Беларусі тысячы жанчынаў становяцца ахвярамі гвалту ў сям’і і яны дрэнна юрыдычна абароненыя.

У справаздачы міжнароднай праваабарончай арганізацыі “Amnesty International”, якая была абнародавана сёньня, адначаецца, што, паводле афіцыйных крыніцаў у Менску, у Беларусі летась былі зарэгістраваныя каля трох тысяч выпадкаў гвалту над жанчынамі ў сям’і.

Аднак, на думку праваабаронцаў, рэальная колькасьць ахвяраў хатняга гвалту значна большая, бо няма дакладных дадзеных па ўсёй краіне.

У краіне дзейнічаюць толькі тры дзяржаўныя крызысныя цэнтры для жанчынаў, якія патрапілі ў бяду. Яны недасткова фінансуюцца і не забясьпечваюць сапраўднай дапамогі жанчынам.

Дзейсную дапамогу маглі б аказаць няўрадавыя арганізацыі, аднак, магчымасьці іх працы ў Беларусі абмежаваныя, – гаворыцца ў справаздачы.

“Amnesty International” адзначае, што ўрад зрабіў пэўныя крокі ў вырашэньні праблемы, але яны пакуль неадэкватныя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG