Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>“Госьць на Свабодзе” – Язэп Янушкевіч</B>


Радыё Свабода У чацьвер, 9 лістапада, ад 11.00 да 12.00 на пытаньні слухачоў па менскім тэлефоне (8-017) 266-39-52 адказваў архівіст, літаратар, старшы навуковы супрацоўнік Інстытуту літаратуры Акадэміі навук Беларусі Язэп Янушкевіч.

Ён нарадзіўся і жыве на Меншчыне, у славутым мястэчку Ракаў. Разам з братамі стварыў там прыватны музэй-галерэю з мноствам унікальных экспанатаў.

Спадар Янушкевіч кандыдат філялягічных навук, мае рэпутацыю аднаго зь лепшых знаўцаў літаратуры ХІХ стагодзьдзя. Яму належыць шэраг грунтоўных працаў па дасьледаваньні творчасьці нацыянальных клясыкаў.

Да нядаўняга часу ўзначальваў “Беллітфонд”. Цяпер разам з паплечнікамі спрабуе выратаваць маёмасьць гэтай арганізацыі, каб падтрымліваць тых майстроў пяра, што адмовіліся ўвайсьці ў склад праўладнага пісьменьніцкага саюзу.

Што найбольш непакоіць яго сёньня?

(Язэп Янушкевіч: ) “Сэнсацыйнае часам ляжыць на паверхні. Хто з вас мог бы адказаць на пытаньне, кім была браціха у Дуніна-Марцінкевіча? Сядзьце мацней у крэсьле: княгіня Валконская! Спасьцігайце свае карані, бо няма нічога найдзіўнейшага, як паспрабаваць жывому чалавеку пакіраваць сваім лёсам”.

Адказы Язэпа Янушкевіча ў эфіры ў пятніцу, 10-га лістапада.
XS
SM
MD
LG