Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брусэль: пікет супраць падтрымкі Расеяй беларускага рэжыму (фота)


Радыё Свабода Каля 15 беларусаў правялі пікет супраць падтрымкі Расеяй цяперашніх беларускіх уладаў. Нагодай для акцыі сталася гадавіна ад дня арышту старшыні Беларуска-эўрапейскага задзіночаньня Зьмітра Піменава ў часе галадоўкі пратэсту таксама супраць падтрымкі Масквой беларускага рэжыму.

Паводле ўдзельнікаў акцыі, дагэтуль невядома, за што спадара Піменава трымалі ў брусэльскай вязьніцы 38 дзён.

(Тэкст заявы чытае Зьміцер Піменаў: ) “Цягам апошніх гадоў пуцінскі рэжым рознымі сродкамі ўплывае на сытуацыю ў Грузіі, Украіне, Літве. Асаблівы ціск Масква аказвае на Беларусь”, – гаворыцца ў адмысловай заяве, якую зачытаў у часе пікету Зьміцер Піменаў.







Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG