Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці гатовыя аптэкі да пачатку грыпу?


Міхал Стэльмак, Менск Рэзкае зьмена надвор’я – пахаладаньне да –10 градусаў, і ўжо праз суткі пацяпленьне да +4 – адбілася на здароўі менчукоў. Многія захварэлі. Праблемы са здароўем падштурхнулі да пошуку лекаў. Наш карэспандэнт наведаў некалькі аптэкаў. Ён высьвятляў, ці ўсе лекі можна набыць.

Я знаходжуся на бульвары Шаўчэнкі каля дому №11. Тут месьціцца гарадзкая дзяжурная аптэка. Уваходжу. Бачу чаргу.

Пэнсіянэр Віктар Маркіянчык адстаяў з 15 хвілінаў:

(Маркіянчык: ) “Таго, што трэба мне, няма”. Няма сульфадэмізыну. Ён ад тэмпэратуры. Ён крыху мацнейшы за асьпірын. Асьпірын ёсьць, а вось сульфадэмізыну няма”.

(Карэспандэнт: ) “Вы атрымліваеце лекі па льготных коштах?”

(Маркіянчык: ) “Калі тэрмінова, дык якія ж ільготныя?! Сёньня ж усё зачынена. Давялося прыбегчы сюды – у гэтую аптэку”.

(Карэспандэнт: ) “Ці заўсёды бываюць лекі па льготных коштах?”

(Маркіянчык: ) “Не заўсёды. Іншы раз прыйдзеш, то ў адной ёсьць, а ў другой няма – і бегаеш як шалёны. Гордаведка ўключае кампутар і называе ўсе аптэкі запар. І я бегаю па ўсіх шасьці аптэках. Аббег і – нічога не атрымаў”.

У Аптэцы №5, што па вуліцы Маякоўскага, 33 сёньня працоўны дзень. Гутару з наведнікамі:

(Карэспандэнт: ) “Ці карыстаецеся вы льготнымі лекамі?”

(Спадарыня: ) “Карыстаюся льготнымі, вядома”.

(Карэспандэнт: ) “А ці заўсёды яны бываюць?”

(Спадарыня: ) “Не. Не заўсёды”. (Іншая спадарыня: ) “Тое, што выпісваюць, ёсьць. Але, разумееце, яны лічаць, што як пэнсіянэрам ды па льготнай, дык выпісваюць тое, што не ў “хаду”.

(Яшчэ адна спадарыня: ) “У мяне нэўроз. Я ўсё шукаю супакаяльныя. Я ўпала ў тралейбусе. Дык я адбіла ўвесь бок. І мне дзіка баліць сэрца. Дык вось я хачу артафэну ўзяць. Ён “зьядае” страўнік, пячонку, але ён супакойвае крышку. Я 50 працэнтаў плачу”.

(Спадар: ) “Але льготныя лекі ня ў кожнай. Напрыклад, у гэтай аптэцы не даюць. Каб не было гэтай мэдыцыны. Гэта лухта: адно лечыць, другое калечыць”.

Аптэкар Алена Булойчык так пракамэнтавала нараканьні кліентаў:

(Булойчык: ) “Наагул, перабоі з пастаўкамі… Каля мяняецца пакунак, зьнікае. Пакуль яны там атрымаюць дазвол зьмяніць пакунак! Бываюць такія перабоі з пастаўкамі. Вось было антыбіётыкі на “растаможцы” стаяць, а людзі гэта шукаюць па горадзе. Потым атрымліваецца, што сапраўды, чалавек шукае лекі, а іх няма. Нас, вядома, таксама ў гэтым абвінавачваюць, але мы тут пры чым!”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG