Сёньня ўвечары меў адбыцца сход гарадзенскай гарадзкой арганізацыі Саюзу палякаў. Удзельнікі сходу зьбіраліся дамовіцца аб даце правядзеньня акцыі з заклікам “Свабоду Мечыславу Яскевічу!” На думку актывістаў СПБ, улады выпусьцілі Яскевіча, каб гэтая акцыя не адбылася.
Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня актывіста Саюзу палякаў Мечыслава Яскевіча раптоўна для яго і ягоных калегаў выпусьцілі з-за кратаў. Яго затрымалі позна ўвечары 4 лістапада, па падазрэньні ў хуліганстве, была распачата крымінальная справа паводле артыкулу 339. Паводле вэрсіі міліцыі, ён пабіў мужчыну.