Не зважаючы на выхадныя дні, міліцыянты 5-6 лістапада дапыталі актывістаў Саюзу палякаў у Ваўкавыску, а таксама ў Гарадзенскім раёне — у Сапоцкіне й Індуры. Іх цікавіць, ці ўдзельнічаюць дапытаныя ў рабоце Галоўнай рады СПБ, а таксама як фінансуецца арганізацыя і якім чынам выдаюцца і распаўсюджваюцца выданьні “Magazyn Polski na uchodzstwie” і “Glos znad Niemna na uchodzstwie”.
Сяргей Астраўцоў, Горадня Гарадзенская міліцыя праводзіць праверку дзейнасьці СПБ (на чале з Анжалікай Борыс) паводле заявы мясцовага камітэту па справах рэлігій і нацыянальнасьцяў. Пра гэта паведаміў адзін з актывістаў гэтай арганізацыі Андрэй Пачобут.
Самае папулярнае
1