Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Толькі 5 дзяржаўных газэтаў у Берасьцейскай вобласьці працуюць бяз стратаў


Радыё Свабода, Берасьце Такія дадзеныя ўтрымліваюцца ў справаздачы ўправы ідэялягічнай работы Берасьцейскага аблвыканкаму па выніках працы за дзевяць месяцаў 2006 году.

Усяго на Берасьцейшчыне існуюць 19 газэтаў, заснавальнікамі якіх зьяўляюцца органы дзяржаўнага кіраваньня. Паводле вынікаў працы за дзевяць месяцаў толькі тры выданьні – баранавіцкі “Наш край”, бярозаўскі “Маяк” , “Раённыя будні” з Пружанаў, “Навіны Палесься” са Століну і “Івацэвіцкі веснік” – маюць прыбытак. Астатнія выданьні маюць страты і патрабуюць дадатковых адтаыцяў з мясцовага бюджэту. Сярод найбольш стратных і абедзьве абласныя газэты – “Заря” і “Народная трыбуна”.

Што тычыцца заробкаў, дык сярэдняя зарплата супрацоўнікаў дзяржаўных выданьняў Берасьцейшчыны складае 655 тысячаў рублёў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG