Лінкі ўнівэрсальнага доступу

100 год “Нашай Ніве”: “Вы едзеце на двух вазах, а спеваеце адну песню”


Зьміцер Падбярэскі, Менск Адказ Дзядзькі Каруся крыўдзіцелям беларусчыны.

У №1 “Нашай Нівы” за 1907 год Паўлюк Бусел з Бабруйскага павету Менскай губэрні піша: “Нам, правослаўным, кажуць, што мы рускіе, значыць людзі іншые ад каталікоў; кажуць, што каталікі — гэта ляхі. А па праўдзі, то гэта адно брэхня. Каталікі — гэта такіе самые людзі, як і правослаўные; яны говараць па нашаму і жывуць так сама цяжка, як і мы, правослаўные. Мы ўсе — браты адной крыві і з адной зямлі беларускай, і кожны гэта павінен памятаць. Хто кажэ, што чалавек, калі ён правослаўны, значыць веры рускай і павінен быць рускім, той брэша. Веры правослаўнай ёсць розные народы, і ў Расеі адных украінцоў правослаўных можна лічыць пятнацаць мільёноў. Тож ёсць правослаўные і грэкі, румыны,сэрбы і болгары, а ўсе яны па руску і не разумеюць. Трэба каб і мы успомнілі, хто мы такіе, каб не было у нас розніцы меж каталікамі і правослаўнымі. Вось і на выборах, што будуць, мы не павінны глядзець, хто якой веры трымаецца, каб толькі быў ён чалавек справедлівы, смелы, каб моцна стаяў за працавіты народ, а на начальство не аглядаўся”.

У гэтым жа нумары за подпісам Стары Шут надрукаваны такі жарт:

— Ітак, браціе, сам Бог павелевае уважаць власць…

— Бацюшка! І вураднік — власць?

— Власць.

— Ад Бога?

— Ад Бога.

— А, отож усадзіў Бог власць, як у пень!..
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG