Лінкі ўнівэрсальнага доступу

VoxPopuli: “Пацяпленьне не пужае. У Асіповічах ківі растуць!”


Радыё Свабода Як зьмена клімату ўплывае на вашае жыцьцё?

VoxPopuli: “Глябальнае пацяпленьне не пужае. У Асіповічах ківі растуць!!!”

Як зьмена клімату ўплывае на вашае жыцьцё?

Радыё Свабода

(Спадар: ) “Зьмены з кліматам заўважныя, але гэта не адбіваецца на маім жыцьці. Нейкі хіба дыскамфорт псыхалягічны, бо для мяне лета – гэта цяпло, а зіма – гэта холад, сьнег, мароз. І ўзімку часам вельмі бракуе сьнегу. Узгадваю дзяцінства – гуляліся ў сьнежкі, на санках езьдзілі – гэта засталося адчуваньнем сапраўднай зімы. А лета цяпер – звычайнае менскае лета. Ні рыба, ні мяса”.

(Спадарыня: ) “Ніяк не зьмянілася. Як было лета маленькім, а восень, зіма і вясна – доўгімі і халоднымі, доўгімі, вялікімі – так і засталося. Так што ніяк на мне глябальнае пацяпленьне не адбілася”.

(Спадар: ) “Адбілася ў эмацыйным сэнсе. Фізычна – як быў незразумелы сярэдні клімат – так і засталося. Папросту ты ведаеш, што становіцца ўсё цяплей, дык і жыцьцё ўспрымаеш болей пазытыўна. А ўлічваючы, што ёсьць надвор’е гарачае, а ёсьць і прахалода, то наагул адзін суцэльны пазытыў”.

(Спадарыня: ) “Было б цікава, каб наша зіма доўжылася месяц, а не паўгоду, як звыклі. Але калі сур’ёзна, розныя катаклізмы чалавецтва бачыла. Не настолькі зашкальваюць паказьнікі сярэдніх тэмпэратураў, каб казаць пра глябальнасьць зьявы. Я вельмі рады, што ўлюбёная восень сёлета трымалася цёплай і сонечнай гэтак доўга. Але гэта ніяк не зьвязана з прыроднымі катаклізмамі”.

(Спадарыня: ) “Глябальнае пацяпленьне мала нас пужае. Два за паловаю мільярды гадоў, я думаю, чалавецтва яшчэ спакойна пражыве. У Асіповічах ківі растуць!!! Што нас, гэта пужаць будзе? Не.”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG