Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: лік удзельнікаў “галадоўкі салідарнасьці” расьце


Радыё Свабода Да “галадоўкі салідарнасьці”, абвешчанай кіраўнічкай Берасьцейскай гарадзкой арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ганнай Канюс, далучыліся новыя людзі.

Сама спадарыня Канюс, якая распачала галадоўку 30 кастрычніка, цяпер знаходзіцца ў Вільні, дзе вучыцца ў зачыненым беларускімі ўладамі Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце.

Сёньня да галадоўкі далучыліся старшыня Берасьцейскай абласной арганізацыі БСДП (Грамада) Ігар Маслоўскі і актывіст Партыі камуністаў Беларускай Аляксандар Дзенісенка.

Таксама стала вядома, што пачаць галадоўку на знак салідарнасьці з Аляксандрам Казуліным ды іншымі палітзьняволенымі вырашылі баранавіцкі сацыял-дэмакрат Вячаслаў Болбат і жыхары Горадні – Раман Юргель, Мікола Воран, Сьвятлана Руткоўская.

Як паведаміў спадар Маслоўскі, берасьцейскімі сацыял-дэмакратамі сёньня складзены графік, паводле якога да галадоўкі кожны дзень будуць далучацца новыя асобы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG