Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анонс. Антаніна Хатэнка: “Воля – алтар майго сэрца”


Радыё Свабода Антаніна Хатэнка — удзельніца перадачы “Ў што я веру”

Веру: прастора ўся памяці чуйнае поўна. Памяці існае, з вышы. Часу няма, час растаў, распусьціўся ў бязьмежжы. Больш аніколі – ні сёньня, ні заўтра, ні ў эрах наступных – Волі маёй ані кроплі ня дам на заклад. Воля – алтар майго сэрца, судум’я й Сусьвету, скуль узыходжу да рухаў і гукаў, надзей і сьлядоў жыватворных.

Веру, што Воля, як сонцавы вецер, ляціць і кранаецца вуснаў: мы загаворым адно да другога замоўна – і памяць прылашчым, што блудзіць бадзякай нямотнай. Тут адагрэем агменна і словы, і песьні, і птахаў з апаленым крыльлем.

Антаніна Хатэнка — паэтка, філёляг, дасьледчыца старажытных вераваньняў. Паходзіць з зэльвенскай зямлі, дзе род сплецены, напэўна, з каранямі Ларысы Геніюш. Прынамсі, апякунства паэткі чуе празь лёс. Мае дзьвюх дачок – Міхаліну й Сьвятаяну.


Ці верыце Вы ў нешта? Што дапамагае Вам жыць? Як і чаму Вы прыйшлі да сваіх перакананьняў? Вашы каштоўнасьці і прынцыпы могуць натхніць іншых, сёньня і ў будучыні, у Беларусі і за мяжой. Раскажыце, ў што верыце Вы! Пішыце на адрас у Беларусі: П/С 111 Менск 220005, у Чэхіі: П/С 44 Vinohradska 1, Praha 110 00

E-Mail: svaboda@rferl.org

Тэлефон-аўтаадказьнік у Менску: 266 39 52
XS
SM
MD
LG