Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Слухач: “Лічу, што забарону на наркотыкі трэба скасаваць”


Радыё Свабода На тэлефон-аўтаадказьнік Свабоды патэлефанаваў наш слухач Васіль Цюхай зь Беразіна.

“Добры дзень. Я лічу, што забарону на наркотыкі ў крымінальным заканадаўстве трэба адмяніць. Досьвед Нідэрляндаў паказвае, што такі крок адразу прыводзіць да зьмяньшэньня колькасьці нарказалежных людзей. Павышэньне культуры ўжываньня наркотыкаў – зьніжэньне выпадкаў заражэньня СНІДам і зьнікненьне наркамафіі.

Відавочна, што ад гарэлкі гіне значна больш людзей, чым ад наркотыкаў, і ад раку ў выніку паленьня таксама высокая сьмяротнасьць. Фактычна, усе гэтыя людзі паміраюць гадоў на 15-20 раней. Але ж гарэлку і цыгарэты ніхто не забараняе. Калі б забаранялі піць, тады б пачалі яшчэ болей і абы-што. Можа, праваахоўныя органы баяцца, што ня будзе чаго падкідваць. Нагадаю, што ёсьць яшчэ і патроны ці, страшна падумаць, парнаграфія. Варта зазначыць, што любыя забароны заўсёды прыводзяць да супрацьлеглых вынікаў.

Частковым выключэньнем з гэтага правіла можа быць хіба што Стары запавет, у якім ёсьць шмат забаронаў, але нідзе ў Бібліі не прадугледжана зьняволеньне ў якасьці пакараньня. А чаму выключэньне частковае? А таму што нідзе ў Бібліі не прадугледжана выканаўчая ўлада для сачэньня за выкананьнем дзесяці Запаведзяў”.

Цалкам праграму “Званкі на Свабоду” слухайце ў сёньняшнім эфіры Свабоды.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG