Заля палаца культуры паўнюткая. Адны слухаюць музыку і танчаць, а іншыя апранулі касьцюмы страшыдлаў і блукаюць у файе. Пасярэдзіне гарбуз, у якім выразаны страшны твар, унутры гарыць сьвечка. Адзін з удзельнікаў сьвята вялікі руды гарбуз насунуў на галаву. Давайце пачнём знаёмства з удзельнікамі вечарыны Гэлаўіна.
(Маладзён: ) “Сёньня ў нас такі фэст, прысьвечаны сьвяту амэрыканскаму. Адзначаем як можам”.
(Дзяўчына: ) “У мяне вобраз вядзьмаркі. Тут граюць музыку, якая мне падабаецца. (Маладзён: ) “Беларусь -- паганская краіна і гэта паганскае сьвята”.
(Юнак: ) “У мяне вобраз параненага салдата. Гэта сьвята ўжо ня першы год адзначаецца ў Менску. Гэта дае нейкую эмацыйную разгрузку. Выкінуць нэгатыў, які ёсьць у нашым грамадзтве”.
(Юнак: ) “Сёньня Гэлаўін вось і размаляваліся, каб людзей палохаць.
(Дзяўчына: ) “Гэта вельмі цікавае сьвята. Гэлаўін – гэта вельмі прыкольны дзень, калі можна размалявацца, пайсьці ў народ і ніхто нічога табе не зробіць”.
А цяпер пра сьвята гавораць музыкі. Вядоўца канцэрту лідэр гурту “Зьніч” Алесь Таболіч:
(Таболіч: ) “Тут адбываецца такая альтэрнатыўная, рокавая, мэталёвая тусоўка, прымеркаваная да 31 кастрычніка. Гэта вядомае сьвята, якое адзначаецца ва ўсёй Эўропе, а таксама ў Расеі й Украіне– гэта Гэлаўін.
Працягваем знаёміцца з удзельнікамі вечарыны:
(Дзяўчына: ) “Вампір я”.
(Дзяўчына: ) “А я пакаёвая”.
Вахторка ў Палацы культуры назірае за ўдзельнікамі вечарыны. Вось ейныя ўражаньні:
(Вахторка: ) “Я 40 гадоў адпрацавала ў гэтым Палацы культуры. Але я першы раз у жыцьці бачу гэтых чарцей. Усё”.