Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наша Ніва 100 гадоў таму: “Вы едзеце на двух вазах, а спеваеце адну песню…”


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Адказ Дзядзькі Каруся крыўдзіцелям беларусчыны.

У 7 нумары “Нашай Нівы” зьвяртае на сябе ўвагу допіс Дзядзькі Каруся пад назваю “Беларуская мова у казенной школы”. Аўтар адказвае тым, хто глуміцца над беларускай мовай: “Не, галубочкі! не беларуская мова рэжэ вам вушы, скрабе душу, а рэжуць вам вушы і скрабуць вашу душу тые далёкіе успомінання смеху над вамі, каторым сустрэчалі вашэ слова ў школі. Ва ўсе часы вашаго вучэння выстаўлялі на смех беларускую мову, тапталі у балота усё вашэ роднае. Не сваімі вачамі глядзіце вы на беларуса, не сваімі вушамі прыслухіваецеся вы да яго мовы. От чаму беларуская мова здаецца вам нехарошаю. Што раз памёрла, тое больш не жыве. А што жыве, тое не памёрла. Не называйцеж беларускай мовы “мёртваю моваю”. Як беларуса ні гналі, як яго ні душылі, як ні тапталі яго ў балота, усёж такі ён захаваў сваю мову. І вы адбіраеце право у беларуса чытаць кніжку і газэту на роднай мові. І гэтае право адбіраюць тые, хто бытцам стаіць за свабоду народу! Эх, браткі! вы едзеце на двух вазах, а спеваеце адну песню. Корміце адну карову, а доіце дзьве. Ставіце свечку Богу і моліцеся чорту. Не стае ешчэ толькі таго, каб паехалі вы у Вільню і сталі там на калені прэд адным памятніком”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG