Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бабруйск: Алену Захожую забралі ў лякарню з працы


Радыё Свабода Сёньня ў другой палове дня электрыка акцыянэрнага таварыства “Белшына” Алену Захожую завезьлі ў “Марзонаўскую” лякарню Бабруйску. Як паведамляла Радыё Свабода, сябра Беларускага незалежнага прафсаюзу трымае галадоўку пратэсту ад 3 кастрычніка.

Раніцай у гутарцы Алена Захожая паведаміла, што начальнік цэху Філімонаў зноў паставіў яе на цяжкую працу. Пазьней стала вядома, што на працоўнае месца галадоўніцы накіраваныя два мэдыкі прадпрыемства. Цяпер Алена Захожая даводзіць, што яна была шпіталізаваная, бо страціла прытомнасьць:

(Захожая: ) “Кажуць, што згубіла прытомнасьць. Я неяк дрэнна ўсё ўсьведамляла”.

(Карэспандэнт: ) “Алена Паўлаўна, у вас высокі ціск?”

(Захожая: ) “Быў дзесьці за 300 верхні ціск. Цяпер мне нашмат лягчэй стала. Вось ужо паклалі ў аддзяленьне”.

(Карэспандэнт: ) “Шмат людзей у палаце?”

(Захожая: ) “Восем чалавек ляжаць. Дзявяты ложак вольны”.

Са словаў галадоўніцы, дактары настойваюць, што арганізму патрэбная рэабілітацыя. Але вось што заяўляе Алена Захожая:

(Захожая: ) “Трэба жыць, як табе сумленьне загадвае. Вось так трэба!”

Ніякага камэнтару мэдыкі гарадзкой лякарні “Марзонаўская” на гэты час не даюць.

Для вядучага: Яшчэ ў траўні 2001 году Радыё Свабода паведамляла пра першую галадоўку Алены Захожай. Акцыя пратэсту доўжылася да 15 сутак, пасьля чаго галадоўніца трапіла ў лякарню. Тады адміністрацыя “Белшыны” дазволіла суполцы незалежнага прафсаюзу арандаваць памяшканьне. Пасьля Бабруйскі гарвыканкам зарэгістраваў і юрыдычны адрас арганізацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG