Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У чацьвер госьць на "Свабодзе" – Уладзімер Мацкевіч


Радыё Свабода У чацьвер, 2 лістапада, ад 11.00 да 12.00 на пытаньні слухачоў па менскім тэлефоне (8-017) 266-39-52 будзе адказваць філёзаф, актывіст хрысьціянскага руху ў Беларусі Ўладзімер Мацкевіч.

Ён нарадзіўся пяцьдзясят гадоў таму ў Іркуцкай вобласьці ў сям’і, якую дэпартавалі з Заходняй Беларусі. Закончыў факультэт псыхалёгіі Ленінградзкага ўнівэрсытэту. Працаваў мэтадолягам у розных расейскіх рэгіёнах. У Беларусі Ўладзімер Мацкевіч стала жыве ад 1994 году. Удзельнічаў у стварэньні “Хартыі-97”, “Агенцтва гуманітарных тэхналёгіяў”, іншых грамадзкіх і палітычных праектаў, шмат намаганьняў прыклаў дзеля рэфармаваньня сыстэмы адукацыі ў краіне. Выдаў некалькі кніг, прысьвечаных грамадзка-палітычным актуаліям краіны. Працуе над стварэньнем партыі хрысьціянскага накірунку.Калі дзеля выратаваньня будынку царквы "Новае жыцьцё” вернікі вырашылі пайсьці на галадоўку ад 5 кастрычніка, Уладзімір Мацкевіч далучыўся да іх. 13 кастрычніка ён ужо быў “Госьцем Свабоды”, адказваў на пытаньні нашых слухачоў. 28 кастрычніка разам з іншымі аднадумцамі ён прыпыніў сваю акцыю пратэсту. Удзельнічаў у стварэньні “Хартыі-97”, “Агенцтва гуманітарных тэхналёгіяў”, выдаў некалькі кніг, прысьвечаных грамадзка-палітычным актуаліям краіны.

Пытаньні Ўладзімеру Мацкевічу можна задаваць і загадзя: на кругласутачны тэлефон-аўтаадказьнік (8-017) 266-39-52, праз SMS (391-22-24) ці электронную пошту (rferl.minsk@gmail.com).

Паспрачайцеся з цікавым суразмоўцам, падзяліцеся зь ім сваёй ідэяй!







Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG