Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ператрус у кіроўцы Анжалікі Борыс адмянілі


Сяргей Астраўцоў Сёньня ўвечары ў Горадні меўся адбыцца ператрус у Анджэя Лісоўкага, зь якім Анжаліка Борыс вярталася зь Літвы 29 кастрычніка, і ў аўтамабілі якога мытнікі знайшлі наркатычнае рэчыва. Па гэтым факце сёньня была распачата крымінальная справа. Аб маючым адбыцца ператрусе быў папярэджаны адвакат спадара Лісоўскага.

Да Лісоўскага ўвечары прыехалі Анжаліка Борыс і яе калега па Саюзе палякаў (не прызнаваным уладамі) журналіст Андрэй Пачобут. Спадар Пачобут паведаміў нашаму Радыё, што ля пад’езду на вул.Курчатава, 28 дзяжурылі дзьве машыны зь людзьмі ў цывільным. Туды ж прыехаў адвакат Аляксандар Бірылаў. Аднак ператрус адмянілі, Анджэя Лісоўскага выклікалі на допыт да дазнавацеля рэгіянальнай мытні Сяргея Саўко, а машыны зь людзьмі ў цывільным зьніклі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG