Аўтамабіль Яраслава Няхая на хуткасьці болей за 100 кілямэтраў сутыкнуўся зь пярэднімі аўтамабілямі, некаторыя зь іх загарэліся. Былы старшыня “Белынтурысту” на судзе казаў, што не вінаваты ў аварыі, бо падчас язды страціў прытомнасьць.
Да інцыдэнту Яраслаў Няхай працаваў кіраўніком прадстаўніцтва расейскага аб’яднаньня “Ўралкалій” у Беларусі. Некаторыя крыніцы зьвязваюць жорсткі прысуд Няхаю з магчымым канфліктам паміж “Уралкаліем” і беларускімі ўладамі.
Таксама назіральнікі згадваюць пра сваяцтва Яраслава Няхая зь Віталём Прышчэпчыкам, першым сакратаром Магілёўскага абкаму КПБ ў канцы 1970-ых гадоў, які загінуў у аўтакатастрофе.
Яраслаў Няхай – сын Рыгора Няхая, беларускага паэта, празаіка і перакладчыка.