Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мясцовыя навіны ў “Нашай Ніве” 100 год таму: “Прафэсары-абрусіцелі”


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Цікавыя мясцовыя навіны надрукавала “Наша Ніва” ў 7 нумары, датаваным 22 сьнежня 1906 году.

“З Мінску пішуць, што фабрыканты і заводчыкі зрабілі “тарговопромышлены саюз”, каб лепш прыціснуць работнікоў. Фабрыканты сталі цяпер смялейшые. У бровары Гатоўскаго фабрыкант выгнаў работніка ні з таго, ні з сяго. Кажуць за тое, што ён быў смялейшы ад другіх і не дапускаў, каб на работнікох конно ездзілі. Апрыч таго паліцыя работніка гэтаго арыштавала без прычыны. Фабрыкант паставіў на месца яго 2 другіх работнікоў. Іх знялі з работы і запрацілі работаць. Работнікі гамоняць, што іх так аднаго па другім фабрыкант згоне, астануцца толькі самые ціхіе, што слова проціў уціску фабрыканта не скажуць. А ўсё гэта дзеля таго, што німа крэпкаго саюзу у работнікоў. Нехай жэ будзе!”

І яшчэ адзін допіс: “У Варшаве ёсць унівэрсытэт, каторы закрыты ўжо другі год. Студэнты тамака ўсе палякі, а прафэсоры рускіе, але ня тые рускіе, што дабіваюцца у Расеі свабоды для свайго народу і каторых шануець увесь свет і уся Польшча хваліць. Не, гэтые рускіе прафэсоры называюцца “абрусіцелямі”. Яны стараюцца перэкруціць палякоў на рускіх… Польскіе студэнты не хацелі учыцца у такім “абрусіцельным” унівэрсытэце… Па нашаму с такімі прафэсорамі лепш яго і не аткрываць. Мы стаім за тое, каб устроіць у нас Унівэрсытэт у Вільні, глаўным горадзе усяго нашага краю, без гэтых варшаўскіх прафэсароў… Нехай у гэтым унівэрсытэце будуць учыць на усіх мовах, якіе у нашым краю ёсць: па расейску і па польску, па беларуску, па літоўску і жыдоўску, як хто захочэ. Тагды і навука пойдзе добра і ня будзе сваркі і прымусу”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG