Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Cацыял-дэмакраты Берасьця за кантроль камунальных службаў


Радыё Свабода Старшыня Берасьцейскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі зьвярнуўся да кіраўніцтва Берасьцейскага гарсавету дэпутатаў.

Нагодай для звароту стала тое, што насуперак пастанове Міністэрства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі берасьцейскія камунальныя службы адмаўляюцца прыбіраць месцы агульнага карыстаньня й прымушаюць рабіць гэта жыхароў.

Паводле Ігара Маслоўскага, зварот заклікае дэпутатаў гарсавету высьветліць на сэсіі, чаму не выконваецца міністэрская пастанова, як выкарыстоўваюцца сродкі, што атрымліваюць камунальныя службы ад грамадзянаў за тэхнічнае абслугоўваньне дамоў і ці магчыма вярнуць грошы, калі будзе даказана, што камунальныя службы не выконвалі сваіх абавязкаў.

Спадар Маслоўскі заявіў, што ў рамках абвешчанай берасьцейскімі сацыял-дэмакратамі кампаніі “Наш дом” у горадзе арганізуюць збор подпісаў, каб гэтыя пытаньні заслухалі на сэсіі гарсавету. Падтрымалі гэтую ініцыятыву і сябры мясцовай суполкі Партыі камуністаў Беларускай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG