Лінкі ўнівэрсальнага доступу

11-ты дзень галадоўкі Казуліна і Скрабца


Алег Грузьдзіловіч, Менск У віцебскай калёніі працягваецца галадоўка былога кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна й былога дэпутата Сяргея Скрабца.

Паводле адваката Ігара Рынкевіча, у адміністрацыі калёніі яму паведамілі, што “Казулін і Скрабец працягваюць галадоўку, іх не ізалявалі, яны ні на што ня скардзяцца”. Пры гэтым супрацоўнік адміністрацыі калёніі не падаў зьвестак пра здароўе галадоўнікаў і не паведаміў, ці аглядалі іх лекары.

30 кастрычніка Ігар Рынкевіч плянаваў сустрэцца з Аляксандрам Казуліным у калёніі, аднак у адміністрацыі ўстановы яму заявілі, што 30 і 31 кастрычніка Казуліна наведаюць супрацоўнікі прадстаўніцтва АБСЭ, таму сустрэча з адвакатам можа адбыцца не раней за 1 лістапада. У прадстаўніцтве АБСЭ ў Беларусі не камэнтуюць зьвестак пра магчымую сустрэчу з Аляксандрам Казуліным.

Аляксандар Казулін абвясьціў галадоўку 20 кастрычніка. Палітык пратэстуе супраць незаконнага, як ён лічыць, знаходжаньня пры ўладзе Аляксандра Лукашэнкі, а таксама спрабуе прыцягнуць увагу да “беларускага пытаньня” з боку ААН. Былы дэпутат Сяргей Скрабец цалкам падтрымаў патрабаваньні Аляксандра Казуліна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG