Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: А.Борыс і яе калегам зрабілі аналіз на наркотыкі


Сяргей Астраўцоў, Горадня Анжаліку Борыс — старшыню Саюзу палякаў, не прызнаванага ўладамі, а таксама Тэрэсу Селівончык і Анджэя Лісоўскага выпусьцілі сёньня каля трох гадзінаў ночы. Машыну, якой кіраваў Анджэй Лісоўскі, і ў якой вярталіся ў Горадню зь Вільні спадарыні Борыс і Селівончык, учора ўвечары затрымалі на памежным пераходзе Прывалка, што на поўначы Гарадзенскага раёну, на мяжы зь Літвой.

Падчас агляду машыны мытнікі раскруцілі люстэрка, у якім знайшлі пакуначкі зь невядомым парашком.

Затрыманых на памежным пераходзе Прывалка ўначы даставілі ў гарадзенскі абласны псыханэўралягічны дыспансэр, каб узяць на аналіз кроў. Гаворыць Анжаліка Борыс:

(Борыс: ) “Адносна мяне была зьдзейсьненая правакацыя. На мяжы быў падкінуты мяшэчак невядома з чым, бо ніхто мне пакуль не прад’явіў ніякіх прэтэнзіяў, і таму я ня ведаю, што гэта было. Нам зрабілі аналіз, ці маем мы ў арганізьме якія-небудзь наркотыкі. Я чакаю, якімі будуць вынікі гэтага аналізу”.

А вось такі адказ наконт магчымых вынікаў аналізу даў нашаму карэспандэнту Аляксандар Высоцкі — намесьнік начальніка Гарадзенскай рэгіянальнай мытні ў праваахоўчай рабоце:

(Высоцкі: ) “А пакуль мы вам нічога ня скажам, бо яшчэ няма абсалютна ніякіх вынікаў. Патэлефануйце заўтра, я думаю, што заўтра ўжо будзе на гэты конт нейкае рашэньне”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG