Лінкі ўнівэрсальнага доступу

М.Гэкер: “Спрабуем зразумець, чаму ў Беларусі ня вывучылі ўрокаў сталінізму”


Радыё Свабода Амбасадар Нямеччыны ў Беларусі Марцін Гэкер заявіў “Свабодзе”, што прыйшоў на суд над Дашкевічам ня толькі паводле прафэсійнага абавязку. Ёсьць і асабістая прычына — у сям’і амбасадара былі ахвяры палітычных рэспрэсіяў.

Амбасадар Гэкер параўнаў суд над Зьмітром Дашкевічам з працэсамі, якія праходзілі ў Нямеччыне ў 1930-я гады.

(Гэкер: ) “У немцаў раней былі закрытыя, сакрэтныя працэсы... Мільёны людзей былі забітыя паводле пастановаў сакрэтных трыбуналаў… Мы спрабуем зразумець, чаму закрытыя працэсы адбываюцца цяпер у Беларусі? Чаму тут ня вывучылі ўрокаў сталінізму і тэрарыстычных працэсаў, якія былі ў Нямеччыне? Асабіста я тут яшчэ й таму, што адна з маіх сваячак была засуджаная семдзесят гадоў таму, яна была ў Нямеччыне ў дэмакратычным руху. У нашай сям’і таксама былі палітычныя ахвяры”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG