Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ворша: На Кабыляцкай гары пачалася жалобная імпрэза


Радыё Свабода, Ворша Сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ, мясцовыя актывісты і вернікі розных канфясіяў сабраліся ва ўрочышчы Кабыляцкая гара. Напачатку прысутныя прыбралі месцы масавых пахаваньняў.

Крыху пазьней паніхіду па загубленых ахвярах мае адслужыць вуніяцкі сьвятар айцец Зьміцер (Грышан), які адмыслова дзеля гэтага прыехаў зь Віцебску.

У 30-я гады 20 ст. на Кабыляцкай гары былі расстраляныя некалькі соцень мірных жыхароў. Дакладную колькасьць пахаваных тут ахвяраў сталінізму ня ведае ніхто. Дзеля ўшанаваньня іхняй памяці ў 1992-м годзе тут усталявалі вялікі помнік-камень.

Да помніка штогод на Дзяды людзі ўскладаюць кветкі ды запальваюць сьвечкі. Сёлета сябры КХП БНФ таксама прынесьлі сюды вянок з жалобнай стужкай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG