Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвіслач: Міліцыянты здымаюць Дзяды на відэа


Міхал Карневіч, Сьвіслач На Дзяды грамадзкія актывісты Гарадзеншчыны ўшаноўваюць памяць братоў Кастуся і Віктара Каліноўскіх ў Сьвіслачы.

У дадзены момант удзельнікі мерапрыемства накіроўваюца да помніка Кастуся і Віктара Каліноўскага, каб ускласьці кветкі.

Пасьля ўдзельнікі сьвята скіруюцца ў Якушоўку, дзе некалі была сядзіба роду Каліноўскіх. Там павінен адбыцца канцэрт беларускіх бардаў.

Зранку ў Сьвіслацкім касьцёле адбылася імша па паўстанцам 1863 году.

За імпрэзамі назіраюць міліцыянты з Ваўкавыску і Горадні. Усё, што адбываецца яны здымаюць на відэа.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG