Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыя БНФ ужо традыцыйна выступае арганізатарам жалобных урачыстасьцях у Кукрапатах на Дзяды. Юры Беленькі распавёў, як сёлета будзе праходзіць шэсьце й мітынг:
(Беленькі: ) “ У нас ужо ёсьць традыцыя. Мы гэтую традыцыю захоўваем і падтрымліваем. Як і апошнія гады збор каля гадзіньнікавага заводу ў бліжэйшую да Дзядоў нядзелю 29 кастрычніка. Збор у 10.30, пачатак шэсьця аб 11 гадзіне. Шэсьце па традыцыйным маршруце: праспэкт Ф.Скарыны – вуліца К.Каліноўскага – вуліцы Сядых, Гамарніка і так далей да Курапатаў. У 14.30 у Курапатах адбудзецца мітынг”.
Паволдле Юрыя Беленькага шлях у Курапаты даволі працяглы і складаны, таму людзей, якім цяжка прайсьці яго цалкам арганізатары запрашаюць толькі на мітынг. У Курапатах арганізатары плянуюць ўсталяваць новыя крыжы. Будуць ускладзеныя кветкі да магілаў, запаленыя сьвечкі. Юры Беленькі гаворыць, што ніякіх асаблівых новаўвядзеньняў у справе сьвяткаваньня Дзядоў ня будзе.Будзе захаваны традыцыйны фармат. Спадар Беленькі заклікаў прадстаўнікоў розных партыяў і арганізацыяў узяць удзел у адзначэньні Дзядоў:
(Беленькі: ) “ Мы традыцыйна выступілі заяўнікамі. Мы арганізоўваем гэтае мерапрыемства, але гэта не значыць, што толькі мы ёсьць удзельнікамі гэтага мерапрыемства. Наадварот, карыстаючыся магчымасьцю я хацеў бы запрасіць максымальна шырокае кола грамадзянаў Беларусі прыйсьці на гэтыя мерапрыемствы. Добра было б каб былі прадстаўнікі іншых незалежніцкіх дэмакратычных партыяў, проста людзі. Гэтае сьвята ёсьць нашым агульнанацыянальным”.
А ў панядзелак, 30 кастрычніка ў Курапатах адбудзецца талака арганізаваная партыяй БНФ.