Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Магілёўшчыне ўсталяваны помнік на месцы расстрэлу 82-ух габрэйскіх дзяцей


Любоў Лунёва, Менск Сёньня ў лесе каля вёскі Крынкі Асіповіцкага раёну на Магілёўшчыне адбудзецца адкрыццё помніка на месцы растрэлу 82-ух габрэйскіх дзяцей у красавіку 1942 году. Помнік усталяваны на сродкі Ўладзіміра Сьвердлава, адзінага, хто ўратаваўся ў тую ноч.

Фашысты растралялі дзяцей, якія напачатку вайны аказаліся ў санаторыі “Крынкі”. Разам зь імі забілі фельшара і ўрача-рэнтгеноляга, якая прасіла салдат адпусьціць дзіця ўзамен на сваё жыццё. Забілі ўсіх.

Сьведка той страшнай ночы – Уладзімір Сьвердлаў. Яму тады было 10 гадоў. Яго старэйшы сябар параіў хлопчыку зьбегчы, сказаўшы, што самому трэба пайсьці разам з маленькімі, бо яны без яго будуць плакаць.

Уладзіміра знайшла жыхарка вёскі Макарычы Алеся Звонік. Ён да лета 1944 году жыў у яе сям’і і ніхто з вяскоўцаў ня выдаў хлопчыка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG