Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяды: санкцыянаванае шэсьце пройдзе 29 кастрычніка


Паводле БелаПАН Менскі гарвыканкам і Менскі аблвыканкам дазволілі правесьці 29 кастрычніка мэмарыяльны мітынг і шэсьце, прысьвечаныя Дзядам – дню памяці продкаў. Заяўка на правядзеньне акцыяў была накіраваная Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыяй БНФ (КХП-БНФ).

29 кастрычніка ў 10.30 плянуецца збор удзельнікаў на пляцоўцы на бульвары Талбухіна ля станцыі мэтро “Парк Чалюскінцаў”. З 11.30 да 14.30 пройдзе шэсьце па праспэкце Незалежнасьці, вуліцах Каліноўскага, Сядых, Карбышава, Гамарніка і Мірашнічэнкі да кальцавой дарогі. З 14.30 да 17.00 адбудзецца мэмарыяльны мітынг ва ўрочышчы Курапаты, на месцы масавых расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG